Вершы

Тут будуць размешчаны маі (ці не толькі) уласныя вершы. Спадзяюся, вам спадабаецца

АПОШНІ ДОЖДЖ

Велькімі кроплямі з шэрага неба,
Празрыстымі кроплямі прыйдзе вада.
Як паў Галіяф, так падзе мая праўда —
Ўся шчырасць якую я абараняў

Вада хутка зносіць забруджаны горад,
Усё тоне і стогне нібы за спачын.
І што з намі будзе — то наша турбота
Я буду пісаць аб усім: я ж жывы!

Мяне забароняць, як крыўдную кнігу,
Ці нават заб'юць акуратна ўначы.
Паэт, хоць і мёрты, але яго словы
Пасля яго будуць жывымі заўжды.

Марк Цэзій, 2026

ЖЫЦЬ ПАЧЫНАЮ

Мроя і мара,
Зброя і кара,
Кубачак кавы,
Горада мала.
Нешта блукаю.
Шлях заганяе.
Ў плыні знікаю.
Жыць пачынаю!

Марк Цэзій, 2026