АПОШНІ ДОЖДЖ

Марк Цэзій ·

Велькімі кроплямі з шэрага неба,
Празрыстымі кроплямі прыйдзе вада.
Як паў Галіяф, так падзе мая праўда —
Ўся шчырасць якую я абараняў

Вада хутка зносіць забруджаны горад,
Усё тоне і стогне нібы за спачын.
І што з намі будзе — то наша турбота
Я буду пісаць аб усім: я ж жывы!

Мяне забароняць, як крыўдную кнігу,
Ці нават заб'юць акуратна ўначы.
Паэт, хоць і мёрты, але яго словы
Пасля яго будуць жывымі заўжды.